Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыкалізм, ✂, м.

  1. Палітычны кірунак і рух радыкалаў​1 (у 1 знач.), які арыентуецца на правядзенне частковых дэмакратычных рэформ у рамках існуючага ладу.

  2. перан. Рашучы спосаб дзеянняў (кніжн.).

|| прым. радыкалісцкі, ✂.

радыкальны, ✂.

Які прытрымліваецца крайніх поглядаў, рашучы.

  • Радыкальныя меры.

|| наз. радыкальнасць, ✂.

радыкуліт, ✂, м.

Захворванне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў.

|| прым. радыкулітны, ✂.

радыска, ✂, ж.

Агародная расліна сямейства крыжакветных з ядомым круглым або падоўжаным белым або ярка-чырвоным коранем гэтай расліны.

  • Салат з радыскі.

|| прым. радыскавы, ✂.

радыст, ✂, м.

Спецыяліст па перадачы і прыёму паведамленняў па радыё.

|| ж. радыстка, ✂.

радыус, ✂, м.

  1. У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае цэнтр з любым пунктам акружнасці або паверхні шара.

  2. перан. Велічыня ахопу чаго-н., вобласць распаўсюджання чаго-н.

    • Р. дзеяння авіяцыі.

|| прым. радыусны, ✂.

радыя...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «радые...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. радыяграфія, радыялогія.

радыяльны, ✂.

Размешчаны, накіраваны па радыусу.

  • Радыяльная планіроўка забудовы.

|| наз. радыяльнасць, ✂.

радыятар, ✂, м.

  1. Прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках.

  2. Награвальны прыбор цэнтральнага ацяплення.

|| прым. радыятарны, ✂.

радыяцыя, ✂, ж.

  1. Выпрамяненне, што ідзе ад якога-н. цела.

    • Сонечная р.
    • Доза радыяцыі.
  2. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад цэнтра да акружнасці.

|| прым. радыяцыйны, ✂.

  • Радыяцыйная засцярога.