Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вядомы​1 ✂ прым.

  1. Такі, пра якога ведаюць, маюць звесткі.

    • Вядомыя ўсім падзеі.
    • Вядомая справа (рэч) (канечне, зразумела; разм.).
    • Як вядома (пабочн.).
  2. Такі, пра дзейнасць якога ўсе добра ведаюць, які карыстаецца славай.

    • В. пісьменнік.
  3. Агульнапрызнаны (у спалучэнні з назоўнікамі ацэначнага, характарызуючага значэння; разм.).

    • В. гуляка.
    • В. махляр.

|| наз. вядомасць, ✂.

  • Набыць в. (стаць вядомым у 2 знач.).

вядомы​2, ✂, (спец.).

Такі, які ідзе пад чыёй-н. камандай.

  • В. самалёт.

вядро, ✂, н.

  1. Пасудзіна з ручкай у выглядзе дужкі для вадкасцей, сыпкіх рэчываў і пад.

  2. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

|| памянш. вядзерца, ✂.

|| прым. вядзёрны, ✂.

  • В. бачок (ёмкасцю ў вядро).

вядучы, ✂.

  1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спец.).

    • Вядучыя колы аўтамабіля.
  2. Які ідзе наперадзе, галоўны.

    • В. самалёт.
  3. Які ўзначальвае, галоўны, кіруючы.

    • В. інстытут.
    • В. спецыяліст.

вяжучы, ✂.

Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

  • Вяжучыя матэрыялы.

вяз, ✂, м.

  1. Вялікае лісцевае дрэва сямейства вязавых з моцнай драўнінай.

  2. Драўляная перакладзіна ў санях.

|| прым. вязавы, ✂.

вязальны, ✂.

Прызначаны для вязання.

  • Вязальная машына.
  • Вязальныя пруткі.

вязальшчык, ✂, м.

Той, хто вяжа або звязвае што-н.

  • Вязальшчыкі снапоў.
  • Вязальшчыкі сетак.

|| ж. вязальшчыца, ✂.

вязанка​1, ✂, ж.

(разм.) Вязаная рэч (кофта, світэр і пад.).

вязанка​2, ✂, ж.

Тое, што і вязка (у 2 знач.).

|| прым. вязаначны, ✂.