Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вэдзгаць, ✂; незак. (разм.).

Брудзіць, пэцкаць.

|| зак. завэдзгаць, ✂.

|| наз. вэдзганне, ✂.

вэксаль, ✂, м.

Грашовы дакумент — пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

  • Прад’явіць в.

|| прым. вэксальны, ✂.

вэлюм, ✂, м.

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша (з’яўляецца часткай жаночага шлюбнага ўбору).

|| прым. вэлюмны, ✂.

вэндзіць, ✂; незак.

Правяльваць у дыме, рыхтуючы ежу.

  • В. кумпяк.

|| наз. вэнджанне, ✂.

|| прым. вяндлярны, ✂.

вэрхал, ✂, м. (разм.).

Вялікі беспарадак, неразбярыха; крык, шум.

  • У хаце стаяў в.

вядзьмак, ✂, м.

Тое, што і вядзьмар.

вядзьмар, ✂, м.

Той; хто займаецца вядзьмарствам.

|| ж. вядзьмарка, ✂.

вядзьмарства, ✂, н.

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на сілы прыроды, на людзей, вылечваць іх або наклікаць хваробы.

|| прым. вядзьмарскі, ✂.

вядзьмарыць, ✂; незак.

Займацца вядзьмарствам.

вядома, часц.

  1. у знач. пабочн. Зразумела, канечне, несумненна.

    • Нам хацелася, в., пачуць ад яго нешта незвычайнае.
  2. часц. Бясспрэчна, так.

    • Ты напішаш мне? — В. напішу.