малекула,
Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.
- М. складаецца з атамаў.
||
- Малекулярная вага.
малекула,
Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.
||
малельня,
Памяшканне для рэлігійных сходаў і службы (у сектантаў і нехрысціян).
малельшчык,
Той, хто моліцца.
||
маленечкі,
Вельмі маленькі.
маленне,
Шчырая просьба, мальба.
маленства,
Дзіцячы ўзрост, дзяцінства.
маленькі,
Нязначны па велічыні, памерах, колькасці.
Нязначны, які не мае істотнага значэння.
Тое, што і малалетні.
малескін,
Шчыльная баваўняная тканіна для рабочай, спартыўная вопраткі.
||
малеча,
Маленькае дзіця, дзіцяня.
малёк,
Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.