Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малапрадукцыйны, ✂.

  1. Які прыносіць мала вынікаў.

    • Малапрадукцыйная праца.
  2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі.

    • Малапрадукцыйная жывёла.

|| наз. малапрадукцыйнасць, ✂.

малапрыдатны, ✂.

Недастаткова прыгодны для выкарыстання.

  • Малапрыдатная зямля.

|| наз. малапрыдатнасць, ✂.

маларазвіты, ✂.

  1. Які не дасягнуў пэўнага фізічнага развіцця.

    • Маларазвітыя мускулы рук.
  2. Які не дасягнуў досыць высокага ўзроўню развіцця.

    • Маларазвітая прамысловасць.
  3. Які не мае шырокага кругагляду, недастаткова адукаваны.

    • М. чалавек.

|| наз. маларазвітасць, ✂.

маларослы, ✂.

Невялікага росту.

  • М. хлопец.

|| наз. маларосласць, ✂.

маласільны, ✂.

Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы.

  • М. рухавік.

|| наз. маласільнасць, ✂.

маласольны, ✂.

Недастаткова прасолены.

  • М. агурок.

|| наз. маласольнасць, ✂.

маласямейны, ✂.

Які мае невялікую сям’ю.

  • Інтэрнат для маласямейных (наз.).

|| наз. маласямейнасць, ✂.

малатабоец, ✂, м.

Каваль, рабочы ў кузні, які працуе молатам.

малатавішча, ✂, н. (спец.).

Ручка молата, малатка.

малатарня, ✂, ж.

Машына для абмалоту розных сельскагаспадарчых культур.