малалітражка,
Малалітражны аўтамабіль.
малалітражка,
Малалітражны аўтамабіль.
малалітражны,
Які мае невялікі літраж, змяшчае мала вадкасці.
З цыліндрамі невялікага літражу, які расходуе мала гаручага.
малалюдны,
З невялікай колькасцю людзей, не вельмі людны.
||
маламерны,
Невялікага размеру, няпоўнай меры.
маланадзейны,
Такі, на якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер’я.
маланка,
Імгненны разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выглядзе яркай ломанай лініі.
Тэрміновы выпуск бюлетэня, газеты, кнігі і інш., а таксама вельмі тэрміновая тэлеграма.
Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца.
||
маланкаадвод,
Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць для аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі, громаадвод.
||
маланошаны,
Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.
малапісьменны,
Які не ўмее добра пісаць і чытаць.
Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі.
||
малапрадуктыўны,
Які рэдка выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні.
||