Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыётэлефон, ✂, м.

Сродак сувязі для перадачы моўных паведамленняў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыётэлефонны, ✂.

радыётэхнік, ✂, м.

Спецыяліст у галіне радыётэхнікі.

радыётэхніка, ✂, ж.

  1. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты і радыёхвалях.

  2. Тэхніка прымянення радыёхваль для практычных патрэб.

|| прым. радыётэхнічны, ✂.

радыёфікаваць, ✂; зак. і незак.

Абсталяваць (-лёўваць) што-н. устаноўкамі для прыёму і перадачы па радыё.

|| наз. радыёфікацыя, ✂.

радыёхваля, ✂, ж.

Электрамагнітная хваля, якая выкарыстоўваецца для перадачы сігналаў на адлегласць без правадоў.

|| прым. радыёхвалевы, ✂.

радыёэлектроніка, ✂, ж.

Агульная назва асобных галін ведаў, якія развіліся з радыётэхнікі і электронікі.

радыёэлектронны, ✂.

Які выкарыстоўвае для ўзбуджэння або ўзмацнення радыёхваль электронныя з’явы ў газах або цвёрдых целах.

  • Радыёэлектронныя прыборы.

радый, ✂, м.

Хімічны элемент — серабрыста-белы бліскучы метал, які мае радыеактыўныя ўласцівасці.

|| прым. радыевы, ✂.

радыкал​1, ✂, м.

  1. Прыхільнік радыкалізму (у 1 знач.), член радыкальнай партыі.

  2. перан. Прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў (уст.).

    • Р. у навуцы.

радыкал​2, ✂, м.

  1. У матэматыцы: знак (V), які абазначае здабыванне кораня з ліку або матэматычнага выразу, што стаіць пад гэтым знакам.

  2. Устойлівая група атамаў у малекуле, якая мае няспараны электрон і здольная пераходзіць без змен з аднаго хімічнага стану ў другі (спец.).