Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валы́нка​1, ✂, ж.

Духавы народны музычны інструмент, зроблены з некалькіх трубак, устаўленых у скураны мяшок.

валы́нка​2, ✂, ж.

Зацяжная справа; важданіна.

  • Цягнуць валынку (марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н.).
  • В. з рэцэнзіяй.

вальдшнэ́п, ✂, м.

Тое, што і слонка.

|| прым. вальдшнэпавы, ✂.

вальера, ✂, ж.

Абгароджаная пляцоўка для ўтрымання жывёлы, птушак (у заапарку і пад.).

|| прым. вальерны, ✂.

  • Вальернае ўтрыманне звяроў.

вальнаду́мец, ✂, м.

Той, хто вызначаецца вальнадумствам.

|| ж. вальнадумка, ✂.

вальнаду́мства, ✂, н.

Крытычныя або негатыўныя адносіны да існуючых парадкаў [спачатку да рэлігіі].

|| прым. вальнадумны, ✂.

  • В. настрой.

вальс, ✂, м.

Плаўны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка ў рытме такога танца.

|| прым. вальсавы, ✂.

вальсава́ць, ✂; незак.

Танцаваць вальс.

  • Лёгка в.

вальта́ж, ✂, м.

Устарэлая назва напружання электрычнага току.

|| прым. вальтажны, ✂.

вальтме́тр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння электрарухальнай сілы і напружання ў электрычным ланцугу.