Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радыёлакатар, ✂, м.

Устройства для радыёлакацыі.

|| прым. радыёлакатарны, ✂.

радыёлакацыя, ✂, ж.

Вызначэнне месцазнаходжання і аддаленасці аб’ектаў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыёлакацыйны, ✂.

радыёперадатчык, ✂, м.

Апарат для перадачы гукаў, сігналаў па радыё.

радыёперадача, ✂, ж.

Перадача па радыё.

  • Слухаць радыёперадачы.

радыёперахват, ✂, м. (спец.).

Спосаб радыёразведкі — выяўленне і расшыфроўка радыёсігналаў праціўніка.

радыёпрыёмнік, ✂, м.

Апарат для прыёму гукаў, сігналаў па радыё.

радыёспорт, ✂, м.

Тэхнічны від спорту — устанаўленне аматарскай радыёсувязі на кароткіх і ультракароткіх хвалях, спаборніцтвы па радыёпеленгацыі.

|| прым. радыёспартыўны, ✂.

радыёстанцыя, ✂, ж.

Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.

радыёсувязь, ✂, ж.

Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё.

радыётэлеграф, ✂, м.

Сістэма сувязі для перадачы тэлеграфных паведамленняў з дапамогай радыёхваль.

|| прым. радыётэлеграфны, ✂.