Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высудзіць, ; зак. (разм.).

Атрымаць па суду.

  • В. спадчыну.

|| незак. высуджваць, .

высунуцца, ; зак.

  1. Паказацца адкуль-н., выставіцца.

    • В. з акна.
  2. Прасунуцца наперад.

    • Рота высунулася на паўкіламетра.

|| незак. высоўвацца, .

высунуць, ; зак.

  1. Выставіць вонкі, паказаць.

    • В. галаву ў акно.
  2. Сунучы, перамясціць, выставіць наперад.

    • В. шуфляду са стала.
    • В. стол на сярэдзіну пакоя.
  3. перан. Прапанаваць для абмеркавання.

    • В. план-праект.

|| незак. высоўваць, .

высушыць, ; зак.

  1. гл. сушыць.

  2. Асушыць.

    • В. балота.
    • В. слёзы (перастаць плакаць).

|| незак. высушваць, .

высыпацца, ; зак.

  1. Сыплючыся, вываліцца.

    • Бульба высыпалася з мяшка.
  2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці (пра атмасферныя ападкі, сып).

    • Раніцай высыпаўся іней.
    • Адзёр высыпаўся.

|| незак. высыпацца, .

высыпаць, ; зак.

  1. Сыплючы, выдаліць.

    • В. збожжа з мяшка.
  2. Услаць чым-н. сыпкім.

    • В. сцежку пяском.
  3. Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

    • На вуліцу высыпаў народ.

|| незак. высыпаць, .

высь, , ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй.

  • У завоблачную в.
  • Горныя высі.

высядаць, ; незак.

Прабівацца на паверхню (пра валасы).

  • Вусы высядаюць.

вытанцавацца, ; зак.

  1. Натанцавацца ўдосталь.

  2. Удацца, атрымацца (разм.).

    • Справа не вытанцавалася.

|| незак. вытанцоўвацца, .

вытанчаны, .

Тонкі, надзвычай далікатны.

  • В. густ.
  • Вытанчаная ветлівасць.

|| наз. вытанчанасць, .