Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рацыя​1, ✂, ж.

Пераносная радыёстанцыя.

  • Звязацца па рацыі з аддаленай паляводчай брыгадай.

рацыя​2, ✂, ж.

Лагічная падстава; слушнасць.

  • Ён мае рацыю так сцвярджаць.
  • Няма рацыі рабіць гэта цяпер.

рацыяналізаваць, ✂; зак. і незак.

Удасканальваючы, арганізаваць што-н. больш рацыянальна, прадукцыйна.

  • Р. вытворчасць.

|| наз. рацыяналізацыя, ✂.

рацыяналізатар, ✂, м.

Работнік, які займаецца рацыяналізацыяй вытворчасці, вытворчых працэсаў.

|| прым. рацыяналізатарскі, ✂.

  • Рацыяналізатарская прапанова.

рацыяналізм, ✂, м.

  1. Філасофскі напрамак, які адрывае мысленне ад пачуццёвага ўспрымання і лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

  2. Разважлівыя, без эмоцый адносіны да жыцця (кніжн.).

|| прым. рацыяналістычны, ✂.

рацыяналіст, ✂, м.

  1. Паслядоўнік рацыяналізму (у 1 знач.).

  2. Той, хто разважліва, рацыяналістычна адносіцца да ўсяго.

|| ж. рацыяналістка, ✂.

|| прым. рацыяналісцкі, ✂.

рацыяналістычны, ✂.

  1. гл. рацыяналізм.

  2. Які абапіраецца толькі на патрабаванні развагі, розуму.

|| наз. рацыяналістычнасць, ✂.

рацыянальны, ✂.

  1. Які мае адносіны да розуму.

    • Рацыянальнае пазнанне.
  2. Разумна абгрунтаваны, мэтазгодны.

    • Р. падыход да справы.
  3. рацыянальны лік — у матэматыцы: цэлы або дробавы лік.

|| наз. рацыянальнасць, ✂.

рацыяніраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёлы.

|| наз. рацыяніраванне, ✂.

рачаня, ✂ і рачанё, ✂, м.

Дзіцяня рака, маленькі рачок.