Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выслухаць, ✂; зак.

  1. Праслухаць да канца.

    • В. скаргу.
    • В. сімфонію.
  2. Даследаваць на слых.

    • В. работу сэрца.

|| незак. выслухваць, ✂ і выслухоўваць, ✂.

выслухваць, ✂; незак.

  1. гл. выслухаць.

  2. Збіраць чуткі, падслухваць.

    • Ходзіць і выслухвае, што гавораць.

выслухоўваць, ✂; незак.

Тое, што і выслухваць.

высмаглы, ✂.

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні.

  • Высмаглыя губы.

высмажыцца, ✂; зак.

Добра ўсмажыцца.

  • Мяса добра высмажылася.

|| незак. высмажвацца, ✂.

высмажыць, ✂; зак.

Добра ўсмажыць.

  • В. мяса.

|| незак. высмажваць, ✂.

высмактаць, ✂; зак.

Смокчучы, выцягнуць.

  • В. кроў з ранкі.
  • В. усе сокі з каго-н. (перан.).

|| незак. высмоктваць, ✂.

высмаліць, ✂; зак. (разм.).

Знішчыць агнём, сонцам і пад., выпаліць.

  • Пажар высмаліў лес.
  • Спёка высмаліла траву на паплавах.

|| незак. высмальваць, ✂.

высмеяць, ✂; зак.

Насмешкай паказаць адмоўныя адносіны да каго-, чаго-н.

  • В. мяшчанства.

|| незак. высмейваць, ✂.

высокапастаўлены, ✂.

Які займае высокае грамадскае або службовае становішча.

  • Высокапастаўленая асоба.