Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крайні, ✂.

  1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.

    • Крайняя хата ў вёсцы.
    • Крайняя Поўнач.
  2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.

    • Крайняя патрэба.
    • Крайнія меры.
  3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі і пад.).

    • К. лібералізм.
    • Крайнія погляды.
  4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).

    • К. тэрмін.

◊

  • У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.

  • Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.

кракавяк, ✂, м.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.

кракадзіл, ✂, м.

Буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай, які водзіцца ў цёплых краінах.

|| прым. кракадзілавы, ✂.

  • Кракадзілавая сумка.

кракадзілаў:

  • кракадзілавы слёзы — няшчырыя, прытворныя слёзы.

кракаць, ✂; незак.

Крычаць «кра-кра» (звычайна пра качак і некаторых іншых птушак).

|| аднакр. кракнуць, ✂.

|| наз. краканне, ✂.

кракет, ✂, м.

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы.

|| прым. кракетны, ✂.

  • Кракетныя шары.
  • К. малаток.

кракіраваць, ✂; зак. і незак.

Гуляючы ў кракет, стукнуць (стукаць) сваім шарам шар другога іграка.

|| наз. кракіроўка, ✂.

кракос, ✂, м. (абл.).

Тое, што і наготкі.

|| прым. кракосавы, ✂.

краліст, ✂, м.

Спартсмен, які плавае кролем.

|| ж. кралістка, ✂.

крама, ✂, ж.

Магазін, лаўка.

◊

  • Вакол крам, ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

|| памянш. крамка, ✂.

|| прым. крамны, ✂.