кофта, ✂, ж.
Кароткае жаночае адзенне (звычайна трохі ніжэй пояса).
|| памянш. кофтачка, ✂.
|| прым. кофтачны, ✂.
кохлік, ✂, м. (разм.).
Вострая інфекцыйная, пераважна дзіцячая хвароба, якая характарызуецца прыступамі моцнага сутаргавага кашлю.
|| прым. кохлічны, ✂.
коцік2, ✂, м.
Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення.
кошанка, ✂, ж. (разм.).
Зялёная падкормка (сумесь вікі з аўсом, зялёнае жыта і пад.).
кошка1, ✂, ж.
Свойская млекакормячая жывёліна з сямейства кашэчых; самка ката.
- К. мыецца — госці будуць (павер’е).
- На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць (перан. пра трывожны стан, чаканне чаго-н. непрыемнага).
- Чорная к. прабегла паміж кім-н. (перан. сапсаваліся адносіны, пасварыліся).
- К. мышцы не таварыш (прыказка). Збродлівай кошцы хвост уцінаюць (прыказка).
◊
|| памянш. кошачка, ✂.
|| прым. кашэчы, ✂ і кашачы, ✂.
- Кашэчыя (і кашачыя) лапы.
- Кашэчыя (і кашачыя) звычкі.
- Сямейства кашэчых (наз.).
кошка3, ✂, ж. (уст.).
Даўней: раменны бізун з некалькімі хвастамі.