кошка1, , ж.

Свойская млекакормячая жывёліна з сямейства кашэчых; самка ката.

  • К. мыецца — госці будуць (павер’е).
  • На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць (перан. пра трывожны стан, чаканне чаго-н. непрыемнага).
  • Чорная к. прабегла паміж кім-н. (перан. сапсаваліся адносіны, пасварыліся).
  • К. мышцы не таварыш (прыказка). Збродлівай кошцы хвост уцінаюць (прыказка).

|| памянш. кошачка, .

|| прым. кашэчы, і кашачы, .

  • Кашэчыя (і кашачыя) лапы.
  • Кашэчыя (і кашачыя) звычкі.
  • Сямейства кашэчых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)