крайні,
-
Які знаходзіцца на краі чаго
-н. , найбольш аддалены.- Крайняя хата ў вёсцы.
- Крайняя Поўнач.
-
Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.
- Крайняя патрэба.
- Крайнія меры.
-
Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі
і пад. ).- К. лібералізм.
- Крайнія погляды.
-
Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).
- К. тэрмін.
У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.
Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)