Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крамзолі, , ж. (разм.).

Невыразна, непрыгожа напісанае; каракулі.

крамзоліць, ; незак. (разм.).

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

  • Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.

крамнік, , м.

Уладальнік крамы або прадавец у ёй.

|| ж. крамніца, .

|| прым. крамніцкі, .

крамніна, , ж. (разм.).

Матэрыя фабрычнага вырабу.

крамны, (разм.).

  1. гл. крама.

  2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе).

    • Крамная сукенка.

крамола, , ж.

  1. Змова, мяцеж, бунт (уст.).

  2. перан. Учынкі, погляды, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам, агульнаму парадку (разм.).

    • У гэтым я не бачу ніякай крамолы.

|| прым. крамольны, .

крамольнік, , м. (уст.).

Змоўшчык, бунтаўшчык, а таксама наогул чалавек, які выступае супраць улады, законаў.

|| прым. крамольніцкі, .

крамольнічаць, ; незак. (уст.).

Займацца крамолай (у 1 знач.), бунтаваць.

крамянець, ; незак.

Станавіцца крамяным, цвярдзець, налівацца.

  • Качаны капусты крамянеюць.

|| зак. акрамянець, .

крамяністы, .

  1. Усеяны каменнем, камяністы.

    • Крамяністая дарога.
  2. Які складаецца з крэменязёму.

    • К. сланец.

|| наз. крамяністасць, .