Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выслаць​2, ✂; зак.

Пакрыць усюды, услаць.

  • В. скрынку паперай.

|| незак. высцілаць, ✂.

выслізгацца, ✂; зак.

Стаць слізкім, коўзкім, выгладжаным да бляску.

  • Пас выслізгаўся.

|| незак. выслізгвацца, ✂.

выслізгаць, ✂; зак.

Зрабіць слізкім, коўзкім.

  • В. сцежку.

|| незак. выслізгваць, ✂.

выслізнуцца, ✂; зак.

Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца.

  • Шост выслізнуўся з рук.

|| незак. выслізгвацца, ✂.

выслізнуць, ✂; зак.

  1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца.

    • Рыба выслізнула з рук.
  2. перан. Непрыметна выйсці (разм.).

    • В. з хаты.

|| незак. выслізгваць, ✂.

выслоўе, ✂, н.

Коратка выказаная глыбокая па зместу думка.

  • Выслоўі вялікіх людзей.

выслуга, ✂, ж.

Пэўны тэрмін знаходжання на службе.

  • За выслугу гадоў.

выслугоўваць, ✂; незак. (разм.).

Дагаджаць, прыслужваць.

  • Не хачу ёй в.

выслужыцца, ✂; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.

  • В. перад начальствам.

|| незак. выслужвацца, ✂.

выслужыць, ✂; зак.

  1. Атрымаць за службу.

    • В. узнагароду.
  2. Праслужыць, прабыць на службе.

    • В. у арміі дваццаць пяць гадоў.

|| незак. выслужваць, ✂.