Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рафінёр, , м.

Машына для раздрабнення і ачысткі грубых валакністых матэрыялаў у папяровай вытворчасці.

|| прым. рафінёрны, .

  • Рафінёрная маса.

рафінёрны, .

  1. гл. рафінёр.

  2. Прызначаны для рафінавання.

    • Р. цэх.

рафіновачны, .

Які прызначаны, служыць для рафінавання.

  • Рафіновачная печ.

рафія, , ж.

  1. Пальма з вялікімі перыстымі лістамі і кароткім ствалом.

  2. Трывалае, моцнае валакно, прыгатаванае з вонкавага слою лістоў некаторых відаў гэтай пальмы.

рахавацца, ; незак. (разм.).

  1. Рабіць падлікі, разлічвацца.

  2. Раіцца, абменьвацца думкамі.

рахаваць, ; незак. (разм.).

Рабіць падлікі, разлікі, падлічваць.

рахат-лукум, , м.

Усходні кандытарскі выраб з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалём.

рахіт, , м.

Дзіцячая хвароба — парушэнне развіцця касцей у выніку недахопу ў арганізме неабходных вітамінаў.

|| прым. рахітычны, .

  • Р. целасклад.

рахітызм, , м.

Сукупнасць прымет рахіту.

рахітык, , м. (разм.).

Хворы на рахіт.

|| ж. рахітычка, .