Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раўнюткі, ✂.

Вельмі роўны.

  • Раўнюткая дарожка.

раўня, ✂, ж. (разм.).

Чалавек, роўны другому, раўнацэнны з другім.

  • Ён табе не р.

раўняцца, ✂; незак.

  1. Станавіцца ў строй па прамой лініі.

    • Р. па правафланговаму.
  2. на каго-што і па кім-чым. Імкнуцца быць падобным да каго-, чаго-н.

    • Р. на перадавікоў.
  3. Параўноўваючы сябе з кім-н., прызнаваць роўным.

    • З ім ніхто не можа р.

|| наз. раўненне, ✂.

раўняць, ✂; незак.

  1. Рабіць роўным, гладкім.

    • Р. дарожку.
  2. Размяшчаць у адзін рад па прамой лініі.

    • Р. рады.

раўці, ✂; незак.

  1. Утвараць рык, роў (пра жывёл).

    • Карова раве.
  2. Моцна плакаць (разм.).

    • Чаго ты равеш?
  3. Моцна гаварыць, крычаць, пець (разм.).

  4. Утвараць гукі, падобныя на рык жывёлы.

    • Завіруха раве.
    • Самалёты равуць.

|| аднакр. раўнуць, ✂.

раўчавіна, ✂, ж. (абл.).

Роў, равок.

  • Зарослая алешнікам р.

раўчук, ✂ і раўчак, ✂, м.

  1. Невялікі равок, канаўка.

  2. Ручаёк.

рафінаваны, ✂.

  1. Ачышчаны ад дамешак.

    • Р. алей.
    • Р. цукар.
  2. перан. Вытанчаны, удасканалены (кніжн.).

    • Р. густ.

|| наз. рафінаванасць, ✂.

рафінаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Ачысціць (ачышчаць) ад дамешак.

    • Р. металічны сплаў.
  2. Апрацоўкай ператварыць (ператвараць) у рафінад.

    • Р. цукар.

|| наз. рафінаванне, ✂.

рафінад, ✂, м.

Ачышчаны цукар у кавалках.

|| прым. рафінадны, ✂.