Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высвістваць, ✂; незак.

Свішчучы, выконваць.

  • В. мелодыю.

выседзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

  1. без дапаўнення. Прасядзець, прабыць дзе-н. пэўны час.

    • В. пры хворым цэлыя суткі.
  2. каго. Вывесці птушанят, седзячы на яйках.

    • В. куранят.
  3. перан., што. Дасягнуць чаго-н. доўгім сядзеннем (разм. жарт.).

    • В. дысертацыю.

|| незак. выседжваць, ✂, -аю, -аеш, -ае.

выселіцца, ✂; зак.

Пакінуць месца свайго жыхарства.

  • В. са старога дома.

|| незак. высяляцца, ✂.

выселіць, ✂; зак.

Прымусіць пакінуць месца свайго жыхарства.

  • В. у суседнюю вёску.

|| незак. высяляць, ✂.

выселкі, ✂.

Невялікае паселішча на новым месцы, якое выдзелілася з іншага населенага пункта.

  • Жыць на выселках.

|| прым. выселкавы, ✂.

высеўкі, ✂.

Астаткі ад прасеянага.

  • Аўсяныя в.

|| прым. высевачны, ✂.

высечка, ✂, ж.

  1. гл. высечы.

  2. мн. -чак. Месца, дзе высеклі лес.

    • Раскарчаваць высечку.

высечы, ✂; зак.

  1. Ссячы ўсё, знішчыць.

    • В. лес.
  2. Выбраўшы, ссячы.

    • В. жардзіну.
  3. Секучы, дастаць, выняць або вырабіць.

    • В. кавалак лёду.
  4. Выразаць з каменя ці на камені.

    • В. надпіс.
    • В. бюст.
  5. Здабыць ударам па крэменю, выкрасаць.

    • В. іскру.

|| незак. высякаць, ✂.

|| наз. высечка, ✂.

высеяць, ✂; зак.

Пасеяць (якую-н. колькасць).

  • В. сто пудоў жыта.

|| незак. высяваць, ✂.

|| наз. высяванне, ✂ і высеў, ✂.

  • Нормы высеву.
  • Высеў траў.

|| прым. высяўны, ✂.

высіліцца, ✂; зак.

  1. Дайсці да страты сіл, знясіліцца.

    • В. на цяжкай рабоце.
  2. Стаць неўрадлівым, спустошыцца (пра глебу; разм.).

    • Зямля высілілася.
  3. (У і 2 ас. не ўжыв.). Страціць моц (пра віно, хрэн і пад. і разм.).

|| незак. высільвацца, ✂.

|| наз. высільванне, ✂ і высіленне, ✂.