Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радые...

Першая частка складаных слоў у знач. які адносіцца да радыю, радыяцыі, напр. радыелячэнне, радыеізатопы, радыетэрапія, радыяграфія, радыялогія.

радыеактыўнасць, , ж.

Распад атамных ядзер некаторых хімічных элементаў, які суправаджаецца актыўным выпраменьваннем.

|| прым. радыеактыўны, .

радыё, нескл., н.

  1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі, а таксама галіна ведаў, якая мае дачыненне да гэтага спосабу сувязі.

    • Звязацца па р.
    • Дзень р.
  2. Устройства для прыёму гукаў такім чынам.

    • Правесці р.
  3. Гукавая перадача такім спосабам.

    • Слухаць р.

радыё...

Першая частка складаных слоў у знач. які мае дачыненне да радыё, напр. радыёапарат, радыёсувязь, радыётэхніка.

радыёаматар, , м.

Той, хто займаецца радыё і яго тэхнікай як аматар (у 2 знач.).

|| прым. радыёаматарскі, .

радыёвузел, , м.

Устаноўка па абслугоўванню насельніцтва радыёперадачамі.

радыёвяшчанне, , н.

Перадача паведамленняў, музыкі і пад. па радыё.

  • Р. для моладзі.

|| прым. радыёвяшчальны, .

радыёграма, , ж.

Тэлеграма, перададзеная па радыё.

радыёкропка, , ж.

Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.

  • Устанавіць радыёкропку.

радыёла, , ж.

Апарат, які злучае ў сабе радыёпрыёмнік і прайгравальнік.