Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выразны​1 ✂ прым.

  1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

    • Выразныя абрысы гор.
    • В. почырк.
    • Выразнае вымаўленне.
  2. Яскравы, пераканаўчы.

    • Выразная перавага.
  3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

    • В. адказ.

|| наз. выразнасць, ✂.

выразны​2 ✂ прым.

Выраблены выразаннем, разны.

  • Вокны з выразнымі ліштвамі.

вырай, ✂, м.

  1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі.

    • Час адлёту птушак у в.
  2. Чарада пералётных птушак.

    • Жураўліны в.

выраніць, ✂; зак.

Даць магчымасць скаціцца, упасці (пра слязу).

  • Колькі слёз выраніла.

вырасці, ✂; зак.

  1. гл. расці.

  2. Стаць большым ростам настолькі, што адзенне стала малое.

    • В. з касцюма.
  3. перан. Удасканальваючыся, дасягнуць больш высокая ступені.

    • Кампазітар вырас за апошнія гады.
  4. Паказацца нечакана, паўстаць перад вачамі.

    • На парозе вырас сувязны.
  5. Як з-пад зямлі вырас (нечакана паявіўся).

    • Перад падарожнікамі вырас горад.

|| незак. вырастаць, ✂.

вырасціць, ✂; зак.

Даць вырасці, даглядаючы, выхоўваючы.

  • В. сад.
  • В. дзяцей.

|| незак. вырошчваць, ✂.

выратавальнік, ✂, м.

Той, хто ратуе каго-, што-н., збавіцель.

|| ж. выратавальніца, ✂.

выратавальны, ✂.

Які служыць для выратавання, садзейнічае яму.

  • В. круг.
  • Выратавальныя прыёмы.

|| наз. выратавальнасць, ✂.

выратавацца, ✂; зак.

Уберагчыся, збавіцца ад чаго-н. небяспечнага, пагражальнага.

  • В. ад смерці.

|| незак. выратоўвацца, ✂.

выратаваць, ✂; зак.

  1. Пазбавіць ад чаго-н. (страшнага, небяспечнага і пад.).

    • В. тапельца.
  2. Захаваць у цэласці, зберагчы.

    • В. рукапіс ад знішчэння.

|| незак. выратоўваць, ✂.

|| наз. выратаванне, ✂.