Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расшыцца, ✂; зак.

Распароцца (пра што-н. сшытае).

  • Накідка расшылася.

|| незак. расшывацца, ✂.

расшыць, ✂; зак.

  1. Распароць сшытае.

    • Р. кнігу.
  2. Упрыгожыць узорным шыццём, вышыўкай.

    • Р. сурвэтку гладдзю.

|| незак. расшываць, ✂.

|| наз. расшыванне, ✂ і расшыўка, ✂.

расшэйгаць, ✂; зак. (разм.).

Растраціць.

  • Р. грошы.

|| незак. расшэйгваць, ✂.

расянка, ✂, ж.

Травяністая балотная насякомаедная расліна.

|| прым. расянкавы, ✂.

  • Сямейства расянкавых (наз.).

рата, ✂, ж. (разм.).

Адна з частак належнай выплаты.

  • Плаціць падатак у дзве раты.

ратавальнік, ✂, м.

Той, хто ратуе або выратаваў каго-н.

|| ж. ратавальніца, ✂.

|| прым. ратавальніцкі, ✂.

ратавальны, ✂ і ратаўнічы, ✂.

Прызначаны для ратавання, выратавання каго-, чаго-н.

  • Р. круг.

ратавацца, ✂; незак.

Пазбаўляцца ад якой-н. небяспекі, пагрозы, гібелі.

  • Р. ад смерці.

ратаваць, ✂; незак.

Даваць ратунак, дапамогу ў цяжкім выпадку; пазбаўляць ад небяспекі.

  • Р. ад голаду.
  • Р. лес ад пажару.

|| наз. ратаванне, ✂.

ратай, ✂, м. (уст.).

Араты.

|| прым. ратайскі, ✂.