Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпрагчыся, ; зак.

Вызваліцца з запрэжкі.

  • Конь выпрагся.

|| незак. выпрагацца, .

выпраменьвацца, ; незак.

Ісці, распаўсюджвацца адкуль-н. прамянямі.

|| наз. выпрамяненне, .

выпраменьваць, ; незак.

Вылучаць прамяні, прамянёвую энергію.

  • В. святло.

|| наз. выпрамяненне, .

  • Цеплавое в.

выпраміць, ; зак.

Зрабіць прамым.

  • В. дрот.
  • В. дарогу.

|| незак. выпрамляць, .

|| прым. выпрамляльны, .

выпрамнік, , м. (спец.).

Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.

  • Ртутны в.

выпрасіць, ; зак.

Просьбамі дамагчыся чаго-н.

  • В. прабачэнне.
  • В. грошай.

|| незак. выпрошваць, .

выпрастацца, ; зак.

  1. Прыняць прамое становішча, выпраміцца.

    • Вудзільна выпрасталася.
  2. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост (разм.).

    • В. на канапе.

|| незак. выпроствацца, .

выпрастаць, ; зак.

  1. Зрабіць простым, прамым, разагнуць.

    • В. цвік.
    • В. нагу.
  2. Выраўнаваць пагнутае, памятае.

    • В. умяціну.

|| незак. выпростваць, .

выпраўка, , ж.

Пастава, манера трымацца прама, падцягнута.

  • Вайсковая в.
  • Маладзецкая в.

выпрацавацца, ; зак.

Устанавіцца, утварыцца ў выніку вопыту, працы.

  • Выпрацавалася вынослівасць.

|| незак. выпрацоўвацца, .