Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расчасацца, ✂; зак.

Расчасаць сабе валасы.

|| незак. расчэсвацца, ✂.

расчасаць​1, ✂; зак.

Расправіць, разраўняць, прыгладзіць грэбенем.

  • Р. валасы.
  • Р. бараду.

|| незак. расчэсваць, ✂.

|| наз. расчэсванне, ✂.

расчасаць​2, ✂; зак.

Высечы, расшырыць адтуліну сякерай.

|| незак. расчэсваць, ✂.

|| наз. расчэсванне, ✂.

расчахліць, ✂; зак.

Зняць чахол з чаго-н.

  • Р. гарматы.

|| незак. расчахляць, ✂.

расчаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць, распачаць (рабіць што-н.).

  • Р. будаўніцтва школы.

|| незак. расчынаць, ✂.

расчляняцца, ✂; незак.

Тое, што і чляніцца.

|| наз. расчляненне, ✂.

расчляняць, ✂; незак.

Тое, што і чляніць.

расчоска, ✂, ж.

Грэбень для расчэсвання валасоў.

  • Металічная р.

расчулены, ✂.

Прыемна ўсхваляваны і замілаваны; які паддаўся чуллівасці; які выражае спагаду, спачуванне.

  • Расчулена (прысл.) дзякаваць.
  • Р. чалавек.
  • Р. голас.

|| наз. расчуленасць, ✂.

расчуліцца, ✂; зак.

Паддацца пачуццю, прыемнага хвалявання, замілавання.

  • Р. да слёз.

|| незак. расчульвацца, ✂.