Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фармат, ✂, м.

Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад.

  • Вялікага фармату кніга.

|| прым. фарматны, ✂.

фармацыя, ✂, ж.

  1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая данай дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

  2. Сістэма поглядаў, унутраны склад (кніжн.).

    • Чалавек новай фармацыі.
  3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).

|| прым. фармацыйны, ✂.

фармацэўт, ✂, м.

Спецыяліст з фармацэўтычнай адукацыяй.

фармацэўтыка, ✂, ж.

Комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.

|| прым. фармацэўтычны, ✂.

фарміраванне, ✂, н.

  1. гл. фарміравацца, -ць.

  2. Сфарміраванае нанова вайсковае злучэнне, часць.

фарміравацца, ✂; незак.

  1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.

    • Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.
  2. Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).

    • Фарміруецца група народнага кантролю.
  3. Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.

    • Фарміруецца цягнік на Маскву.

|| зак. сфарміравацца, ✂.

|| наз. фарміраванне, ✂ і фарміроўка, ✂.

фарміраваць, ✂; незак.

  1. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.

    • Ф. характар вучняў.
  2. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).

    • Ф. атрад.
    • Ф. урад.
  3. Састаўляць (цягнік), счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.

    • Ф. таварны састаў.

|| зак. сфарміраваць, ✂.

|| наз. фарміраванне, ✂ і фарміроўка, ✂.

|| прым. фарміровачны, ✂.

  • Ф. пункт.

фармоўшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па фармоўцы.

|| ж. фармоўшчыца, ✂.

фармулёўка, ✂, ж.

  1. гл. фармуляваць.

  2. Сфармуляваная думка, формула (у 1 знач.).

    • Выразная ф.

фармуліроўка, ✂, ж.

Тое, што і фармулёўка (у 2 знач.).