Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расход, ✂, м.

  1. Трата, расходаванне чаго-н.

    • Р. электраэнергіі.
  2. звычайна мн. Сума зрасходаваных грошай; выдаткі.

    • У наступным месяцы будуць вялікія расходы.
  3. Графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў; проціл. прыход.

◊

  • Кішэнныя расходы — дробныя асабістыя расходы.

  • Вывесці (пусціць, спісаць) у расход (разм.) — знішчыць, расстраляць.

  • У расходзе (разм.) — у адсутнасці, не на месцы (быць, знаходзіцца).

|| прым. расходны, ✂.

расходавацца, ✂; зак. і незак.

  1. Патраціць (траціць) грошы на што-н. (разм.).

    • Р. на пакупкі.
  2. Траціцца на што-н., выкарыстоўвацца.

    • Масла расходуецца эканомна.

|| зак. зрасходавацца, ✂.

|| наз. расходаванне, ✂.

расходаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Патраціць (траціць) на што-н.

    • Р. грошы.
  2. Спажыць (спажываць) (разм.).

    • Малая лямпачка расходуе менш электраэнергіі.

|| зак. зрасходаваць, ✂.

|| наз. расходаванне, ✂.

расходзіны, ✂, н. (разм.).

Разыход людзей з якога-н. сходу, бяседы і пад.

  • Перад расходзінамі Мікіту папрасілі застацца.

расходнік, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства таўсцянкавых з жоўтым мясістым сцяблом і лісцем.

расхрабрыцца, ✂; зак. (разм.).

Набрацца храбрасці; асмялець.

расхрапціся, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга храпці.

расхрыстацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і расхлістацца.

|| незак. расхрыствацца, ✂.

расхрыстаць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і расхлістаць.

|| незак. расхрыстваць, ✂.

расхутаць, ✂; зак.

Раскруціць, раскрыць што-н. захутанае.

  • Р. дзіця.
  • Р. хустку.

|| незак. расхутваць, ✂.

|| звар. расхутацца, ✂.

|| незак. расхутвацца, ✂.

|| наз. расхутванне, ✂.