Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вымернік, ✂, м.

Паказчык, які вызначае аб’ём або якасць работы.

вымерны, ✂.

  1. Такі, які можа быць вымераны.

    • Вымерная велічыня.
  2. Які служыць для вымярэння.

    • Вымерная рулетка.

вымерці, ✂; зак.

  1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.

    • Племя вымерла.
  2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.

    • Веска вымерла ад эпідэміі.

|| незак. выміраць, ✂.

вымесіць, ✂; зак.

Месячы, размінаючы, канчаткова прыгатаваць.

  • В. цеста, гліну.

|| незак. вымешваць, ✂.

вымесці, ✂; зак.

  1. Падмесці.

    • В. падлогу.
  2. Метучы, выдаліць, выкінуць.

    • В. смецце з хаты.

|| незак. вымятаць, ✂.

вымешаць, ✂; зак.

Добра перамяшаць.

|| незак. вымешваць, ✂.

вымова, ✂, ж.

Дысцыплінарнае спагнанне, якое даецца за якую-н. правіннасць.

  • Аб’явіць вымову.
  • Суровая в.

вымоіна, ✂, ж.

Паглыбленне ў грунце, размытае бягучай вадой.

вымпел, ✂, м.

  1. Вузкі доўгі флаг на мачце ваеннага судна.

  2. Вузкі трохвугольны флажок, які служыць прыметай чаго-н.

    • Пераходны в.
  3. Забяспечаны доўгім флажком або стужкай футляр, у якім змешчаны прадмет, які скідаецца з лятальнага апарата.

    • Савецкі в. на Месяцы.

вымусіць, ✂; зак.

Прымусіць зрабіць, выканаць што-н.

  • В. ворага здацца.
  • Вымушаны адказ (не добраахвотны).

|| незак. вымушаць, ✂.