Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інфарматыўны, .

Насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

|| наз. інфарматыўнасць, .

інфармацыя, , ж.

  1. Звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спец.).

    • Тэорыя інфармацыі.
  2. Паведамленне аб становішчы спраў, звесткі аб чым-н.

    • Газетная і.
    • Сродкі масавай інфармацыі.

|| прым. інфармацыйны, .

  • І. бюлетэнь.

інфекцыйны, .

  1. гл. інфекцыя.

  2. Прызначаны для заразных хворых.

    • Інфекцыйная бальніца.

інфекцыя, , ж.

Заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

  • Узбуджальнік інфекцыі.

|| прым. інфекцыйны, .

  • Інфекцыйнае захворванне.

інфінітыў, , м.

У граматыцы: неазначальная форма дзеяслова.

|| прым. інфінітыўны, .

інфіцыраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Унесці (уносіць) інфекцыю, узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

  • Арганізм інфіцыраваны.

|| наз. інфіцыраванне, .

інфляцыя, , ж.

Празмернае (у адносінах да дзяржаўнага залатога запасу) павелічэнне колькасці папяровых грошай, што знаходзяцца ў абарачэнні ў краіне, якое выклікае іх абясцэньванне.

|| прым. інфляцыйны, .

інфраструктура, , ж. (спец.).

Галіны эканомікі, навукова-тэхнічных ведаў, сацыяльнага жыцця, якія непасрэдна забяспечваюць вытворчыя працэсы і ўмовы жыццядзейнасці грамадства.

  • І. раёна.
  • І. грамадства.

|| прым. інфраструктурны, .

інфрачырвоны, :

  • інфрачырвоныя прамяні, інфрачырвонае выпраменьванне — электрамагнітнае выпраменьванне, нябачнае вокам.

інфузорыя, , ж. (спец.).

Мікраскапічная аднаклетачная жывёліна з больш складанай будовай цела, чым у другіх прасцейшых.

|| прым. інфузорны, .