Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іншародзец, ✂, м.

У царскай Расіі: ураджэнец усходняй ускраіны Расіі, прадстаўнік адной з нацыянальных меншасцей, пераважна ўсходняй.

|| прым. іншародніцкі, ✂.

іншародны, ✂.

Які мае зусім іншыя ўласцівасці; пабочны, чужы.

  • Іншароднае цела (прадмет, які трапіў звонку ў арганізм; таксама перан. аб кім-, чым-н., хто трапіў у чужое для яго асяроддзе).

іншасказальны, ✂.

Які змяшчае ў сабе іншасказанне.

  • І. сэнс.

|| наз. іншасказальнасць, ✂.

іншасказанне, ✂, н.

Выраз, які мае іншы, скрыты сэнс; алегорыя.

іншы, ✂.

  1. Другі, які адрозніваецца ад гэтага.

    • Іншыя парадкі.
    • Іншая думка.
  2. Які-небудзь, некаторы.

    • Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

◊

  • Іншы раз — часам.

  • Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

  • Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

іон, ✂, м. (спец.).

Электрычна зараджаная часціца (атам, група атамаў).

|| прым. іонны, ✂.

  • Іоннае выпрамяненне.

іпадром, ✂, м.

Спецыяльна падрыхтаванае месца для конна-спартыўных спаборніцтваў.

|| прым. іпадромны, ✂ і іпадромаўскі, ✂.

  • Іпадромная дарожка.
  • Іпадромаўскі рысак.

іпастась:

  • у іпастасі каго, у знач. прыназ. (іран.) — у якасці, у ролі. Настаўнік у іпастасі раённага начальніка [першапачаткова іпастась — сутнасць, а таксама твар, лік, сейм].

іпахондрык, ✂, м.

Хворы на іпахондрыю.

іпахондрыя, ✂, ж.

Хваравіта-прыгнечаны псіхічны стан; беспадстаўная боязь захворвання.

|| прым. іпахандрычны, ✂.

  • І. стан.