Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вымахаць, ; зак. (разм.).

Вырасці, стаць высокім.

  • Ну і вымахаў жа хлопец!

|| незак. вымахваць, .

вымахваць, ; незак. (разм.).

  1. гл. вымахаць.

  2. чым. Махаць то ў адзін, то ў другі бок, размахваць.

    • В. рукой у паветры.

вымачыцца, ; зак. (разм.).

Стаць зусім мокрым.

|| незак. вымочвацца, .

вымачыць, ; зак.

  1. Зрабіць зусім мокрым.

    • Дождж нас вымачыў да ніткі.
  2. Пратрымаць у вадзе, вадкасці для надання якіх-н. патрэбных уласцівасцей.

    • В. селядцы.

|| незак. вымочваць, .

выменяць, ; зак.

Набыць абменам.

  • В. старую рэч на новую.

|| незак. выменьваць, .

вымераць, ; зак.

Дакладна вызначыць велічыню, памеры чаго-н.

  • В. плошчу пакоя.

|| незак. вымяраць, .

|| наз. вымярэнне, .

|| прым. вымяральны, .

  • Вымяральныя прыборы.

вымерзлы, .

Які загінуў ад марозу, вымерз.

  • Вымерзлыя пладовыя дрэвы.

|| наз. вымерзласць, .

вымерзнуць, ; зак.

Загінуць ад марозу, холаду (пра расліннасць, насякомых).

  • Рунь вымерзла.

|| незак. вымярзаць, .

вымеркаваць, ; зак.

  1. Знайсці, адшукаць шляхам дакладнага разліку, выгадаць.

    • В. грошы на рамонт кватэры.
    • В. свабодную гадзіну.
  2. Выбраць зручны момант.

  3. Правільна разлічыць, загадзя вызначыць.

    • Усё вымеркавалі, дзе што будзем садзіць і сеяць.

|| незак. вымяркоўваць, .

вымерлы, .

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.) або які знік, перавёўся (пра расліны).

  • Мамант — вымерлая жывёліна.