Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расфарбаваць, ✂; зак.

Распісаць (у 4 знач.), размаляваць рознымі фарбамі.

|| незак. расфарбоўваць, ✂.

|| наз. расфарбаванне, ✂ і расфарбоўка, ✂.

|| прым. расфарбовачны, ✂.

расфарміравацца, ✂; зак.

Спыніць сваё існаванне ў якасці арганізаванай адзінкі.

  • Гарнізон расфарміраваўся.

|| незак. расфарміроўвацца, ✂.

расфарміраваць, ✂; зак.

Спыніць існаванне чаго-н. як арганізаванай адзінкі.

  • Р. полк.

|| незак. расфарміроўваць, ✂.

|| наз. расфарміраванне, ✂ і расфарміроўка, ✂.

расфасоўшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца расфасоўкай.

|| ж. расфасоўшчыца, ✂.

расфранціцца, ✂; зак. (разм.).

Адзецца па-моднаму, франтавата.

расфранчаны, ✂ (разм.).

Адзеты па-моднаму, франтавата.

  • Расфранчаная публіка.

расфуфыраны, ✂.

Занадта крыкліва і безгустоўна адзеты.

расфуфырыцца, ✂; зак. (разм. неадабр.).

Занадта крыкліва і безгустоўна адзецца.

|| незак. расфуфырвацца, ✂.

расхаджваць, ✂; незак.

Хадзіць павольна ўзад і ўперад.

  • Р. па пакоі.

расхадзіцца, ✂; зак.

  1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.

    • Расхадзіўся і ногі перасталі балець.
  2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.

  3. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся. Нервы расхадзіліся.

    • Расхадзілася шалёная завіруха.

|| незак. расходжвацца, ✂.