Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ікацца, ✂; безас.; незак.

Пра міжвольную ікаўку.

  • Нешта ікаецца мне сёння.

|| аднакр. ікнуцца, ✂.

ікаць, ✂; незак.

Міжвольна ўтвараць адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы.

  • І. пасля абеду.

|| аднакр. ікнуць, ✂.

|| наз. іканне, ✂.

іклаты, ✂ і ікласты, ✂.

З вялікімі ікламі.

  • І. дзік.

|| наз. іклатасць, ✂ і ікластасць, ✂.

ікол, ✂, м.

Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі (у некаторых жывёлін выступае з рота).

ікона, ✂, ж.

У веруючых: прадмет рэлігійнага пакланення — малюнак Бога або святога; абраз.

  • І. святога.

|| прым. іконны, ✂.

  • І. жывапіс.

ікра, ✂, ж.

  1. Маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і пад.

    • Класці ікру.
  2. Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы.

    • Бутэрброд з ікрой.
  3. Яда з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш. Кабачковая і.

    • І. з баклажанаў.

|| прым. ікраны, ✂.

ікраны, ✂.

  1. гл. ікра.

  2. Які мае ў сабе ікру.

    • Ікраная рыба.

ікрынка, ✂, ж.

Асобнае зярнятка ікры.

  • Ікрынкі набухлі.

ікрысты, ✂.

Які мае ў сабе многа ікры.

  • І. шчупак.

ікс, ✂, м.

  1. Абазначэнне (лац. літарай «х») невядомай або пераменнай велічыні ў матэматыцы.

  2. Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок неназванай асобы.