Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ізалявацца, ; зак. і незак.

Аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя.

  • І. ад людзей.

|| наз. ізаляцыя, .

ізаляваць, ; зак. і незак.

Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяроддзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

  • І. хворага.
  • І. злачынцу.
  • І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| наз. ізаляцыя, і ізаляванне, .

ізалятар, , м.

  1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току, цеплыні або не прапускае гукаў (спец.).

  2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў.

    • Фарфоравы і.
  3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых або другіх асоб, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі.

|| прым. ізалятарны, .

  • І. рэжым.

ізаляцыя, , ж.

  1. гл. ізаляваць, -цца.

  2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спец.).

    • Провад з двайной ізаляцыяй.

|| прым. ізаляцыйны, .

ізаляцыянізм, , м.

Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адмаўлення ад удзелу ў вырашэнні міжнародных канфліктаў.

|| прым. ізаляцыянісцкі, .

  • Ізаляцыянісцкая палітыка.

ізаляцыяніст, , м.

Прыхільнік ізаляцыянізму.

ізатоп, , м.

Атам хімічнага элемента, які адрозніваецца ад другога атама таго ж хімічнага элемента сваёй масай.

  • Ізатопы урану.

|| прым. ізатопны, .

ізатэрма, , ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай.

|| прым. ізатэрмны, .

ізатэрмія, , ж. (спец.).

Пастаянства тэмпературы.

|| прым. ізатэрмічны, .

  • І. склад, вагон.

ізгой, , м.

  1. У Старажытнай Русі: чалавек, які страціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напр. прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які разарыўся.

  2. перан. Чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве, адшчапенец.

|| прым. ізгойскі, .