Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іераманах, ✂, м.

Манах у сане свяшчэнніка.

іерарх, ✂, м.

Асоба, якая адносіцца да вышэйшай царкоўнай іерархіі.

іерархія, ✂, ж. (кніжн.).

Парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў і пад.) вышэйшым.

|| прым. іерархічны, ✂.

іерогліф, ✂, м.

Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

|| прым. іерагліфічны, ✂.

  • Іерагліфічнае пісьмо.

іерыхонскі, ✂.

Тое, што і ерыхонскі.

іерэй, ✂, м.

Тое, што і свяшчэннік.

|| прым. іерэйскі, ✂.

іза...

Першая частка складаных слоў са знач. роўнасці, падобнасці, напр. ізалінія, ізапаверхні.

ізабара, ✂, ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам.

|| прым. ізабарны, ✂.

ізаглоса, ✂, ж. (спец.).

Лінія на дыялектычнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

|| прым. ізаглосны, ✂.

ізаляваны, ✂.

  1. Адасоблены, асобны.

    • І. пакой.
    • Ізаляваная група.
  2. Пакрыты ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

|| наз. ізаляванасць, ✂.