Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змяць, ✂; зак.

  1. гл. мяць.

  2. перан. Моцным націскам парушыць баявыя парадкі ворага, зламаць супраціўленне, прымусіць уцякаць.

    • З. варожыя войскі.

|| незак. змінаць, ✂.

змяшацца, ✂; зак.

  1. гл. мяшацца.

  2. Злучыцца з чым-н., утвараючы сумесь.

    • Гліна змяшалася з пяском.
  3. Зліцца з кім-, чым-н. у адно цэлае.

    • З. з натоўпам.

|| незак. змешвацца, ✂.

|| наз. змяшэнне, ✂.

змяшчальны, ✂.

Які здольны ўмясціць вялікую колькасць каго-, чаго-н.

  • З. бак.
  • Змяшчальнае памяшканне.

|| наз. змяшчальнасць, ✂.

змяшчацца, ✂; незак.

  1. гл. змясціцца.

  2. Знаходзіцца ў якім-н. месцы, памяшканні.

    • Сталовая змяшчаецца на першым паверсе будынка.
  3. Уваходзіць у склад чаго-н.

    • У кнізе змяшчаецца шэраг карысных звестак.

змяшчаць, ✂; незак.

  1. гл. змясціць.

  2. што. Мець, заключаць у сабе.

    • Лякарства змяшчае вісмут.
    • Кніга змяшчае многа важных фактаў.

змяя, ✂, ж.

Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі.

  • Ядавітая з.
  • Грымучая з.

|| памянш. змейка, ✂.

|| прым. змяіны, ✂.

  • З. яд.

знавец, ✂ і знаўца, ✂, м.

Чалавек, які валодае вялікімі ведамі ў якой-н. галіне.

знадворку, прысл.

Са знешняга, надворнага боку.

  • Замкнуць дзверы з.

знадворны, ✂.

Вонкавы, знешні.

  • З. выгляд.

знаёмец, ✂, м. (разм.).

Знаёмы чалавек.

  • Сустрэць старога знаёмца.