Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знарок, прысл.

З якой-н. мэтай, з пэўнымі намерамі.

  • З. папярэдзіў.
  • Як з. (нібы назло).

знасіцца, ✂; зак.

Стаць непрыгодным ад доўгай носкі ці работы.

  • Боты знасіліся.
  • Поршні знасіліся.
  • Арганізм знасіўся (перан. дачасна састарыўся, аслабеў).

|| незак. зношвацца, ✂.

|| наз. знос, ✂ і зношванне, ✂.

  • Знос аўтапакрышак.
  • Няма зносу чаму-н. або не ведае зносу што-н. (доўга не зношваецца; разм.).
  • Працаваць на знос (перан.).
  • Зношванне арганізма (перан.).

знасіць​1, ✂; зак.

Доўгай носкай зрабіць непрыгодным.

  • З. сукенку.

◊

  • Не знасіць галавы каму (разм.) — не мінуць пакарання, не ўцалець, загінуць з-за сваёй неасцярожнасці, свавольства і пад.

|| незак. зношваць, ✂.

|| наз. зношванне, ✂.

знасіць​2, ✂; зак.

Занесці куды-н. і прынесці назад.

  • З. дзіця да ўрача.

знатнасць, ✂, ж. (уст.).

Прыналежнасць да знаці, становішча знатнага (у 2 знач.) чалавека.

знатны, ✂.

  1. Вядомы, славуты.

    • Знатныя людзі краіны.
    • З. пчаляр.
  2. Які належыць да знаці (уст.).

    • З. род.

знаток, ✂, м.

Той, хто валодае вялікімі ведамі ў чым-н., тонкім разуменнем чаго-н.

знахар, ✂, м.

Лекар-самавучка, які карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.

|| ж. знахарка, ✂.

|| прым. знахарскі, ✂.

знахарства, ✂, н.

Занятак знахара.

  • Займацца знахарствам.

знаходзіцца, ✂; незак.

  1. гл. знайсціся.

  2. Быць, змяшчацца, мецца дзе-н.

    • Школа знаходзілася на другім канцы вёскі.

|| наз. знаходжанне, ✂.