Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

значыць​2, ✂; незак.

Мець які-н. сэнс, важнасць, каштоўнасць, выражаць што-н.

  • Яго абяцанні мала значаць.
  • Нічога не значыць.
  • Адчуваю сябе цудоўна — вось што значыць добра адпачыць.

значэнне, ✂, н.

  1. Сэнс, тое, што дадзены прадмет (слова, знак, жэст) абазначае.

    • Прамое і пераноснае з. слова.
  2. Важнасць, значнасць, роля.

    • Гістарычнае з.
    • Гэтай сустрэчы надаецца вялікае з.

зневажальнік, ✂, м.

Той, хто зняважыў, зневажае каго-н.

|| ж. зневажальніца, ✂.

зневажальны, ✂.

Поўны знявагі, зняважлівы.

  • Зневажальныя адносіны.
  • З. тон.

|| наз. зневажальнасць, ✂.

знелюбіць, ✂; зак. (разм.).

Адчуць непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-, чаго-н., неўзлюбіць.

  • Адразу з. каго-н.

знемагчы, ✂; зак.

Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі.

  • З. ад доўгай дарогі.
  • З. ад смагі.

|| незак. знемагаць, ✂.

знемагчыся, ✂; зак.

Тое, што і знемагчы.

|| незак. знемагацца, ✂.

знемажэнне, ✂, н.

Стан поўнай стомленасці, бяссілля.

  • Стамляцца ад знемажэння.

зненавідзець, ✂; зак.

Адчуць нянавісць да каго-, чаго-н.

  • Зненавідзеў яго назаўсёды.
  • З. аднастайную работу.

зненавідны, ✂ (разм.).

Ненавісны.

  • Сяляне гадамі адпрацоўвалі зненавідную паншчыну.

|| наз. зненавіднасць, ✂.