Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знішчальны, ✂.

  1. Вялікай разбуральнай сілы; які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння.

    • Адкрыць з. агонь па ворагу.
    • Знішчальная вайна.
  2. Прызначаны для знішчэння караблёў і авіяцыі праціўніка, для барацьбы з дыверсантамі і пад.

    • Знішчальная авіяцыя.
    • З. батальён.
  3. перан. Рэзкі, бязлітасны, які выяўляе пагарду, нянавісць.

    • Знішчальная крытыка.
    • З. позірк.

|| наз. знішчальнасць, ✂.

знішчыцца, ✂; зак.

Спыніць сваё існаванне, ліквідавацца, знікнуць.

|| незак. знішчацца, ✂.

|| наз. знішчэнне, ✂.

знішчыць, ✂; зак.

  1. Спыніць існаванне каго-, чаго-н., ліквідаваць.

    • З. прусакоў.
    • З. недахопы.
  2. Разграміць.

    • З. варожыя ўмацаванні.

|| незак. знішчаць, ✂.

|| наз. знішчэнне, ✂.

зносак, ✂, м.

Маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо.

зносіны, ✂.

  1. Узаемная дзелавая сувязь на дзяржаўным узроўні.

    • З. з замежнымі дзяржавамі.
    • Гандлёвыя з.
    • Дыпламатычныя з.
  2. Сродкі перамяшчэння, сувязі.

    • Шляхі зносін.
    • Чыгуначныя з.
    • Паветраныя з.
  3. Сувязь з кім-, чым-н.

    • Партызаны мелі шырокія магчымасці зносін з насельніцтвам.

зноска, ✂, ж.

Дадатковы тэкст, які змяшчаецца ў самым нізе старонкі, асобна ад асноўнага.

  • Вынесці заўвагу ў зноску.

зноў, прысл.

Яшчэ раз; да таго ж.

  • З. пайшоў дождж.
  • Вы з. тут строіце падкопы?

◊

  • Зноў жа і зноў-такі (разм.) — да таго ж, у дадатак.

  • Вакол крам ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

зношаны, ✂.

Непрыгодны ад доўгага ўжывання.

  • Зношаныя боты.
  • З. матор.
  • З. арганізм (перан.).

|| наз. зношанасць, ✂.

зношвальнасць, ✂, ж.

Страта якасцей, псаванне чаго-н. пры выкарыстанні.

  • З. дэталей.

знудзець, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і знудзіцца.