Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знудзіцца, ; зак.

Сумуючы па кім-, чым-н., змучыцца, стаміцца.

  • З. па родных.

знудзіць, ; безас.; зак. (разм.).

Зрабіцца блага, званітаваць.

знутры, прысл.

З унутранага боку.

  • Зачыніць дзверы з. на завалу.

знюхацца, ; зак.

  1. Пазнаць адзін аднаго па нюху.

    • Сабакі знюхаліся.
  2. перан., з кім. Уступіць у тайную змову, блізкія адносіны (разм. неадабр.).

знябыты, (разм.).

Змораны, змучаны.

  • З. ад доўгай хады.

знябыцца, ; зак. (разм.).

Змарыцца, змучыцца.

  • 3 за доўгую дарогу.

|| незак. знебывацца, .

знявага, , ж.

  1. гл. зняважыць.

  2. Тое, што можа зняважыць, абразлівы ўчынак, слова.

    • Нанесці каму-н. знявагу.
    • Пакараць каго-н. за знявагу.

зняважлівы, .

Які змяшчае ў сабе знявагу.

  • З. позірк.

|| наз. зняважлівасць, .

зняважыць, ; зак.

Зняславіць, прынізіць, абразіць.

  • З. сваімі паводзінамі.
  • З. чые-н. пачуцці.

|| незак. зневажаць, .

|| наз. зневажанне, і знявага, .

зняверыцца, ; зак.

Страціць веру, давер’е.

  • З. ў сябрах.

|| незак. знявервацца, .