Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рассунуць, ; зак.

  1. Рухаючы, сунучы ў розныя бакі, раз’яднаць, адсунуць, расхіліць.

    • Р. парты.
    • Р. шторы.
    • Р. пясок.
  2. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што-н. састаўное).

    • Р. сажань.
  3. Прымусіць расступіцца.

    • Р. натоўп.

|| незак. рассоўваць, .

|| наз. рассоўванне, .

рассупоніцца, ; зак.

Развязацца (пра супоню на хамуце).

|| незак. рассупоньвацца, .

рассупоніць, ; зак.

Развязаць супоню на хамуце.

|| незак. рассупоньваць, .

рассусольваць, ; незак. (разм. неадабр.).

Гаварыць павольна, трацячы час на лішнія падрабязнасці.

|| наз. рассусольванне, .

рассцілацца, ; незак.

  1. гл. разаслацца.

  2. Размяшчацца на вялікай прасторы.

    • За хатай рассцілаўся луг.

рассыльны1 прым.

Які служыць для запісу пакетаў, што рассылаюцца (пра сшытак, кнігу).

  • Рассыльная кніга.

рассыльны2, , м.

Кур’ер, які разносіць пакеты, пісьмы.

|| ж. рассыльная, .

рассыпацца, ; зак.

  1. Высыпаўшыся адкуль-н., раскідацца ў розныя бакі, рассеяцца.

    • Мука рассыпалася па стале.
    • З кошыка рассыпаліся баравікі.
    • Валасы рассыпаліся па плячах (свабодна ляглі).
  2. Размясціцца на адлегласці адзін да аднаго, разысціся па якой-н. прасторы.

    • Каровы рассыпаліся па аўсянішчы.
  3. Разваліцца на дробныя часткі, распасціся.

    • Хлеў хутка рассыплецца.
    • Груда зямлі даволі лёгка рассыпалася.
  4. Разысціся, разбегчыся ў розныя бакі.

    • Дзеці рассыпаліся па дварах.
  5. Абазвацца частымі пералівістымі гукамі.

    • Р. вясёлым рогатам.
  6. Падкрэслена лісліва і шматслоўна выказаць каму-н. што-н. прыемнае (падзяку і пад.; разм.).

    • Р. у падзяках.
  7. Радзіць (разм.).

|| незак. рассыпацца, .

|| наз. рассыпанне, .

рассыпаць, ; зак.

  1. Высыпаць, раскідаць, рассеяць па паверхні.

    • Р. вішні.
    • Р. грыбы.
  2. Насыпаючы, размеркаваць, размясціць.

    • Р. бульбу ў два мяхі.
    • Р. муку ў ёмістасці.
  3. перан., каго-што. Размясціць байцоў на якой-н. адлегласці адзін ад другога.

    • Р. роту ўздоўж дарогі.

|| незак. рассыпаць, .

|| наз. рассыпанне, і рассыпка, .

рассыпісты, .

Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі; які крышыцца.

  • Рассыпістая бульба.

|| наз. рассыпістасць, .