Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выкашляцца, ✂; зак. (разм.).

Кашляючы, ачысціць горла ад чаго-н., адкашляцца.

|| незак. выкашлівацца, ✂.

выкашляць, ✂; зак. (разм.).

Кашляючы, выплюнуць.

|| незак. выкашліваць, ✂.

выкідацца, ✂; зак. (разм.).

Выжыць, выгадавацца ў беднасці, у неспрыяльных умовах.

выкідаць, ✂; зак.

  1. Выкінуць у некалькі прыёмаў (усё, многае).

    • В. рэчы праз акно.
  2. перан. 3 цяжкасцю выгадаваць (разм.).

    • В. дзяцей.

|| незак. выкідаць, ✂ і выкідваць, ✂.

выкідыш, ✂, м.

  1. Дачаснае спыненне цяжарнасці.

  2. Неданошаны і не здольны выжыць плод.

выкінуцца, ✂; зак.

  1. Кінуцца ўніз адкуль-н.

    • В. з акна.
  2. Вываліцца, выпасці адкуль-н.

    • Кош выкінуўся з воза.

|| незак. выкідацца, ✂ і выкідвацца, ✂.

выкінуць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.

    • В. цытату з артыкула.
    • В. грошы на вецер (марна патраціць; разм.).
    • В. прагульшчыка з завода.
  2. перан. Абвясціць, аб’явіць (разм.).

    • В. лозунг.
  3. перан. Пусціць, накіраваць.

    • В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).
  4. Падняць, вывесіць.

    • В. сцяг.
  5. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.

    • В. руку ўперад.
  6. Учыніць, устроіць (разм.).

    • В. жарт.
    • В. штуку.

|| незак. выкідаць, ✂.

|| наз. выкід, ✂.

|| прым. выкідны, ✂.

выкіпець, ✂; зак.

Выпарыцца ў працэсе кіпення.

  • Вада выкіпела.

|| незак. выкіпаць, ✂.

выкладаць, ✂; зак.

  1. гл. выкласці.

  2. Навучаючы, паведамляць, перадаваць звесткі пра што-н.

    • В. родную мову.
    • В. ва універсітэце.

|| наз. выкладанне, ✂.

выкладка, ✂, ж.

  1. гл. выкласці.

  2. звычайна мн. Разлік, вылічэнне.

    • Матэматычныя выкладкі.
  3. Паходная амуніцыя салдата.

    • Баявая в.