Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распыляльны, ✂.

Прызначаны для распылення чаго-н.

  • Р. апарат.

распырскацца, ✂; зак.

Распляскацца пырскамі.

|| незак. распырсквацца, ✂.

|| наз. распырскванне, ✂.

распырскаць, ✂; зак.

  1. Рассеяць дробнымі пырскамі.

    • Р. раствор соды.
  2. Пырскаючы, зрасходаваць.

    • Р. адэкалон.

|| незак. распырскваць, ✂.

|| наз. распырскванне, ✂.

распытацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і распытаць.

|| незак. распытвацца, ✂.

распытаць, ✂; зак.

Пытаючы ў каго-н., даведацца пра што-н., высветліць што-н.

  • Р. дарогу на бліжэйшы млын.

|| незак. распытваць, ✂.

|| наз. распытванне, ✂ і роспыт, ✂.

распэцкацца, ✂; зак. (разм.).

Размазацца па якой-н. паверхні.

  • Фарба распэцкалася па падлозе.

распэцкаць, ✂; зак. (разм.).

Размазаць па паверхні што-н.

  • Р. чарніла па стале.

распяваць, ✂; незак.

  1. гл. распець.

  2. Спяваць гучна, весела.

    • Р. вясёлыя песні.

распяцце, ✂, н.

  1. гл. распяць.

  2. Крыж з фігурай распятага Хрыста, а таксама сама фігура распятага Хрыста.

распяць, ✂; зак.

Прыбіць рукі і ногі да крыжа (старадаўні спосаб пакарання).

|| незак. распінаць, ✂.

|| наз. распяцце, ✂.