Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закаравець, ✂; зак. (разм.).

Зрабіцца каравым, закарэць (у 2 знач.).

  • Анучы закаравелі.

закаранелы, ✂.

Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам.

  • Закаранелая хвароба.
  • Закаранелыя звычкі.

|| наз. закаранеласць, ✂.

закаранець, ✂; зак.

  1. Трывала замацавацца, укараніцца.

    • Хвароба закаранела.
  2. у чым. Поўнасцю аддацца якім-н. звычкам.

    • З. у сваіх прывычках.

закаркавацца, ✂; зак.

Заткнуцца, закупорыцца.

  • Бутэлька добра закаркавалася.

|| незак. закаркоўвацца, ✂.

закаркаваць, ✂; зак.

Заткнуць коркам (бутэльку і пад.).

|| незак. закаркоўваць, ✂.

|| наз. закаркоўванне, ✂ і закаркоўка, ✂.

закарковачны, ✂.

Прызначаны для закаркоўвання.

  • Закарковачная машына.

закарміць, ✂; зак.

Празмерным кармленнем адбіць ахвоту да яды або залішне насыціць.

  • З. дзіця.

|| незак. закормліваць, ✂.

закарузлы, ✂.

  1. Агрубелы, шурпаты.

    • Закарузлыя рукі.
  2. перан. Адсталы, закаснелы.

    • Закарузлая душа.

|| наз. закарузласць, ✂.

закарузнуць, ✂; зак.

Стаць закарузлым.

  • Рукі закарузлі.
  • З. у сваіх звычках.

закарцець, ✂; безас.; зак. (разм.).

Моцна захацецца.

  • Мне закарцела купіць лыжы.