Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закажанець, ✂; зак. (разм.).

Зачахнуць, змарнець (пра жывёлу, расліны).

  • Закажанела парася.
  • Закажанелі расліны.

заказ, ✂, м.

  1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што-н.

    • Па заказу (таксама перан. па чыёй-н. просьбе, патрабаванню).
    • Паліто на з.
    • Стол заказаў.
    • Як на з. або як па заказу (пра тое, што адпавядае якому-н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным).
  2. Заказаная рэч.

    • Разнесці гатовыя заказы.

заказаць​1, ✂; зак.

Даручыць каму-н. што-н.

  • З. боты.
  • З. абед.

|| незак. заказваць, ✂.

заказаць​2, ✂; зак. (уст.).

Забараніць, зрабіць недаступным.

  • Усе дарогі яму заказаны.
  • Сэрцу не закажаш.
  • Дзесятаму з. (зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.).

|| незак. заказваць, ✂.

заказнік, ✂, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

  • Бабровы з.

заказны, ✂.

  1. Зроблены на заказ, які дастаўляецца па заказу.

    • З. касцюм.
    • З. аўтобус.
  2. Адпраўлены поштай з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай.

    • Заказное пісьмо.

заказчык, ✂, м.

Той, хто дае заказ (у 1 знач.).

|| ж. заказчыца, ✂.

|| прым. заказчыцкі, ✂.

заказытаць, ✂; зак.

Змучыць казытаннем.

закалаціцца, ✂; зак.

Пачаць калаціцца.

  • Закалацілася ўсё ўнутры.

закалаціць​1, ✂; зак. (разм.).

Прыгатаваць, падсыпаючы што-н. у вадкасць і размешваючы.

  • З. бражку.

|| незак. закалочваць, ✂.