Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заканазнавец, ✂, м.

Знаток законаў, юрыст.

заканамерны, ✂.

  1. Які адпавядае законам (у 1 знач.).

    • Заканамерная з’ява.
    • Заканамернае дзеянне.
  2. Тое, што і законны (у 2 знач.).

    • Ваша пытанне цалкам заканамернае.

|| наз. заканамернасць, ✂.

заканурак, ✂, м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

  • Прымасціцца ў заканурку.
  • Абшукаць усе закануркі.

заканчэнне, ✂, н.

Завяршэнне, канец чаго-н.

  • З. школы.
  • З. тэрміну дагавору.
  • З. рамана.

закапацца, ✂; зак.

  1. гл. капацца.

  2. Закапаць частку свайго цела ў што-н., засыпаць сябе чым-н.

    • З. ў сена.
    • З. ў кнігі, у работу (перан. цалкам аддацца чытанню, рабоце).

|| незак. закопвацца, ✂.

закапаць​1, ✂; зак.

  1. Запэцкаць каплямі, абкапаць.

    • З. сурвэтку чарнілам.
  2. Капаючы, увесці куды-н. (разм.).

    • З. лякарства ў нос.

|| незак. закапваць, ✂.

закапаць​2, ✂; зак.

Пачаць капаць.

  • Закапаў дождж.
  • Закапалі слёзы з вачэй.

закапаць​3, ✂; зак.

  1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

    • З. скарб.
  2. Засыпаць, зараўнаваць.

    • З. яму.

|| незак. закопваць, ✂.

закапёршчык, ✂, м. (разм.).

Завадатар, верхавод.

|| ж. закапёршчыца, ✂.

|| прым. закапёршчыцкі, ✂.

закапыліць, ✂; зак. (разм.).

Скрывіць, надзьмуць (губы), выражаючы крыўду, незадаволенасць і пад.

  • З. губы.

|| незак. закапыльваць, ✂.