Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адары́ць, ; зак.

  1. Тое, што і абдарыць.

    • А. дзяцей цукеркамі.
  2. перан. Багата надзяліць якімі-н. якасцямі, здольнасцямі.

    • Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

|| незак. адорваць, .

адасла́ць, ; зак.

  1. Паслаць, адправіць ад сябе.

    • А. грошы сыну.
  2. Адправіць, накіраваць каго-н. куды-н.

    • А. дзяцей у вёску.
  3. Прапанаваць звярнуцца куды-н., дзе можна знайсці даведку.

    • А. чытача да першакрыніцы.
  4. Адправіць назад пасланае.

    • А. назад бандэроль.

|| незак. адсылаць, .

|| наз. адсыланне, і адсылка, .

|| прым. адсылачны, .

адасо́біцца, ; зак.

Выдзеліцца з агульнага, заняць асобае, ізаляванае становішча.

  • А. ад кампаніі сяброў.

|| незак. адасабляцца, .

|| наз. адасабленне, .

адасо́біць, ; зак.

  1. Аддзяліцца, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць у асобае становішча.

    • А. участак зямлі ў садзе.
  2. У граматыцы: зрабіць адасобленым (у 2 знач.).

    • А. азначэнне.

|| незак. адасабляць, .

|| наз. адасабленне, .

адасо́блены, .

  1. Асобны.

    • Жыць адасоблена (прысл.).
  2. У граматыцы: выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку.

    • Адасобленае азначэнне.

|| наз. адасобленасць, .

адаспа́цца, ; зак.

Выспацца пасля недасыпання.

  • А. за водпуск.

|| незак. адсыпацца, .

адасса́ць, ; зак.

  1. што і чаго. Ссаннем аддзяліць, убавіць.

    • П’яўкі адассалі многа крыві.
  2. Кончыць ссаць.

|| незак. адсысаць, .

адаткну́ць, ; зак. (разм.).

Адкрыць, выцягнуўшы корак, затычку.

  • А. бутэльку.

|| незак. адтыкаць, .

|| наз. адтыканне, .

адахво́ціць, ; зак. (разм.).

Адвучыць, адбіць ахвоту рабіць што-н.

  • А. ад курэння.

|| незак. адахвочваць, .

адачха́цца, ; зак. (разм.).

Кончыць чхаць, адчуць палёгку пасля чхання.