Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радавіты, ✂ (уст.).

Які належыць да старога знатнага роду.

  • Радавітая шляхта.

|| наз. радавітасць, ✂.

радавы​1 ✂ прым.

  1. Які нічым не вызначаецца сярод іншых; просты, звычайны.

    • Р. работнік.
    • Р. член арганізацыі.
  2. Які не належыць да каманднага, начальніцкага складу.

    • Р. баец.
  3. Тое, што і салдат (у 1 знач.).

    • Гвардыі р.

радавы​2 ✂ прым.

  1. Які мае адносіны да роду (у 1 знач.).

    • Р. абрад.
  2. Спадчынны, родавы (уст.).

    • Радавая маёмасць.
  3. Які змяшчае ў сабе прыкметы, агульныя для рада з’яў.

    • Радавыя і відавыя паняцці.

радавы​3 ✂ прым.

Зроблены з грубай ільняной пражы, зрэбны.

  • Радавое палатно.

рададэндран, ✂, м.

Вечназялёная кустовая дэкаратыўная расліна з тоўстым лісцем і вялікімі прыгожымі кветкамі; альпійская ружа.

|| прым. рададэндравы, ✂.

радар, ✂, м. (спец.).

Радыёлакацыйная ўстаноўка.

|| прым. радарны, ✂.

радаслоўе, ✂, н. (кніжн.).

Гісторыя роду, генеалогія.

|| прым. радаслоўны, ✂.

  • Радаслоўная табліца.

радаслоўная, ✂, ж.

Пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўлівае паходжанне і ступень роднасці.

радасны, ✂.

  1. Які выяўляе радасць, весялосць, поўны радасці.

    • Р. настрой.
  2. Які прыносіць, дае радасць.

    • Радасная падзея.

|| наз. радаснасць, ✂.

радасць, ✂, ж.

  1. Вясёлае пачуццё, адчуванне вялікага душэўнага задавальнення.

    • Скакаць ад радасці.
    • З радасцю (з поўнай гатоўнасцю).
  2. Тое, што або той, хто выклікае такое пачуццё.

    • Радасці жыцця.