Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

squabble1 [ˈskwɒbl] n. сва́рка, ла́янка; перапа́лка, спрэ́чка з-за дро́бязі

squabble2 [ˈskwɒbl] v. (about/over) спрача́цца, свары́цца, ла́яцца з-за дро́бязі

squad [skwɒd] n. аддзяле́нне, кама́нда, брыга́да, гру́па;

an awkward squad узво́д навабра́нцаў;

a flying squad нара́д палі́цыі; дзяжу́рная паліцэ́йская машы́на;

the drugs squad (аператы́ўная) гру́па па барацьбе́ з распаўсю́джваннем нарко́тыкаў;

a fire-fighting squad пажа́рная кама́нда;

a rescue squad выратава́льны атра́д;

the Olympic squad алімпі́йская кама́нда

squadron [ˈskwɒdrən] n. mil.

1. эскадро́н; ро́та

2. эска́дра (ваенных караблёў)

3. эскадры́лля (самалётаў)

squadron leader [ˈskwɒdrən ˌli:də] n.

1. BrE маёр авія́цыі

2. AmE камандзі́р эскадры́ллі

squad car [ˈskwɒdˌkɑ:] n. паліцэ́йская машы́на

squalid [ˈskwɒlɪd] adj. derog.

1. убо́гі, мізэ́рны, занядба́ны; жабра́цкі;

squalid slums убо́гія трушчо́бы;

a squalid house занядба́ны дом

2. бры́дкі; ні́зкі, по́длы;

a squalid rascal няго́днік, падлю́га

squall1 [skwɔ:l] n.

1. шквал; пары́вісты ве́цер з дажджо́м і сне́гам;

a thick squall шквал з гра́дам і мо́крым сне́гам;

a white squall шквал без апа́дкаў

2. infml сва́рка, вэ́рхал, гармі́дар

squall2 [skwɔ:l] v. гарлапа́ніць, гарла́ніць, мо́цна крыча́ць

squally [ˈskwɔ:li] adj. шква́лісты, шква́льны, бу́рны;

squally weather дажджлі́вае надво́р’е з ве́трам;

a squally wind пары́вісты ве́цер